Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася
Пра гэта ў Facebook напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.
Artykuł Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ІЧУ. Пра гэта ў Facebook напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.
„Туды Паліну этапавалі для правядзення загадкавых “следчых дзеянняў”. Хутчэй за ўсё, новая крымінальная справа нарэшце скончана, і Паліну будуць спрабаваць з ёй азнаёміць. Пасля гэтага Паліну верагадна ізноў этапуюць у СІЗА №3 Гомеля да суда. У рэчыцкім ІЧУ нам паведамілі, што Паліна ў іх знаходзіцца на “спецыяльным рэжыме”, перадачы і пасылкі ёй забаронены”, — напісаў ён.
6-га жніўня актывістка „Еўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панасюк мела выйсці на волю, але на яе пачалі новую крымінальную справу па артыкуле “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Паліне пагражае яшчэ 1 год зняволення.
Artykuł Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.