«Ёсьць цэлыя сьпісы „непажаданых“». Беларускія юрысты масава завальваюць новы іспыт Мінюсту
Паводле новага закону «Аб ліцэнзаваньні», беларускія юрысты мусілі здаць кваліфікацыйны іспыт і да 1 жніўня даць справаздачу, як падстроілі сваю працу пад новыя патрабаваньні. Некалькі дзён таму Мінюст заявіў, што вельмі мала юрыстаў здалі іспыт.