Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку ў Рэчыцкім ІЧУ
Гэта пратэст палітзняволенай супраць умоваў, якія стварыла для яе адміністрацыя. Праваабаронцам стала вядома, што 23 жніўня Паліна цалкам адмовілася ад ежы.
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку ў Рэчыцкім ІЧУ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітзняволеная Паліна-Шарэнда-Панасюк, якая змешчана ў Рэчыцкі ізалятар часовага ўтрымання, 23 жніўня аб´явіла галадоўку. Гэта адзінае, што ёй засталося, каб спыніць катаванні нечалавечымі ўмовамі, кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Стала вядома, што па прыездзе туды, Рэчыцкае ІЧУ, Паліну пазбавілі ўсіх яе асабістых рэчаў, адабралі ўсе тыя прадукты, якія яна везла з сабой. І яна была змешчана ў аднамесную камеру з вельмі цяжкімі ўмовамі ўтрымання. Гэта поўная антысанітарыя, у камеры ёсць насякомыя. Таксама ёй не выдалі матрац. І спаць ёй прыходзіцца на металічным ложку. Таксама Паліну не водзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў.
Паводле Андрэя Шарэнды, родныя баяцца, што галадоўка можа катастрафічна адбіцца на здароўі Паліны, бо арганізм Паліны знясілены карцарамі і ШІЗА.
***
Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку ў Рэчыцкім ІЧУ. Гэта пратэст палітзняволенай супраць умоваў, якія стварыла для яе адміністрацыя.
Праваабаронцам стала вядома, што 23 жніўня Паліна цалкам адмовілася ад ежы. Пасля прыбыцця ў ізалятар яе змясцілі ў камеру-адзіночку з антысанітарнымі ўмовамі, там ёсць насякомыя. Забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Палітзняволенай не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Шарэнду-Панасюк не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў.
Вядома, што ў Рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Праз некалькі дзён справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёну.
Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ году калоніі. А ў красавіку супраць жанчыны завялі яшчэ адну крымінальную справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Artykuł Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку ў Рэчыцкім ІЧУ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.