«Пратэст у Беларусі сышоў у падпольле», — Ціханоўская выступіла на форуме ў Славеніі
Дэмакратычная лідэрка Беларусі прымае ўдзел у Міжнародным стратэгічным форуме ў Бледзе. Чакаецца, што яна там правядзе перамовы з прэзыдэнтам Славеніі, прэм'ер-міністрам Балгарыі, міністрамі замежных спраў Канады і Паўночнай Македоніі.