1000 дзён за кратамі знаходзіцца сям’я палітвязняў Рэзановічаў
Сяргей, Любоў і Павал Рэзановічы праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, ім прысудзілі ад 15 да 19 гадоў зняволення.
Artykuł 1000 дзён за кратамі знаходзіцца сям’я палітвязняў Рэзановічаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
1000 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Сяргей Рэзановіч, Любоў Рэзановіч і Павал Рэзановіч. Яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, ім прысудзілі ад 15 да 19 гадоў зняволення.
Праваслаўны святар Сяргей Рэзановіч быў затрыманы разам з жонкай Любоўю і сынам Паўлам у межах спачатку артыкула 289 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Акт тэрарызма. Ужо пазней яго судзілі па трох артыкулах – гэта арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме і ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Прысуд – 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Яго жонцы Любові Рэзановіч былі прад’яўленыя тыя ж артыкулы Крымінальнага кодэкса. Прысуд – 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Тая ж самая сітуацыя ў палітвязня Паўла Рэзановіча. Адрозніваецца толькі вынік суда – 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пералічаныя палітвязні за сваю дзейнасць былі ўнесеныя ў спіс „асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł 1000 дзён за кратамі знаходзіцца сям’я палітвязняў Рэзановічаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.