СМІ: у Расеі аднавілі вярбоўку ў ПВК «Вагнэр», найміты заключаюць кантракты з падразьдзяленьнем Расгвардыі, якое ўзначаліў сын Прыгожына
У расейскіх рэгіёнах аднавіўся набор у ПВК «Вагнэр»: аб выпадках вярбоўкі стала вядома ў Пермі і Новасібірску. Навабранцы ПВК заключаюць кантракты з новым падразьдзяленьнем Расгвардыі, якое ўзначаліў сын Яўгенія Прыгожына.