«Пра такі жах чытаў у Алексіевіч». Беларускія добраахвотнікі-навабранцы расказалі, як вайна ва Ўкраіне зьмяніла іх пляны
Год і восем месяцаў ідзе вайна ва Ўкраіне. За гэты час, абараняючы Ўкраіну, загінулі сама меней 35 беларускіх добраахвотнікаў. Паразмаўлялі з двума добраахвотнікамі палку Каліноўскага пра тое, як вайна зьмяніла іх погляды і пляны.