Беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі
Акцыя адбудзецца 12 лістапада па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1 Białystok (кансулят РБ). Пачатак 17.00.
Artykuł Беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
12 лістапада а 17.00 запрашаем на акцыю памяці забітага ў гэты дзень тры гады таму Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.
Цяжка знайсці словы ў гэты дзень. Шок, боль і горыч адчувалі мы тады, калі зразумелі, што бесчалавечныя мразі не спыняцца ні перад чым, што беспраўе ў краіне дасягнула небывалых маштабаў. І яны не спыніліся на Рамане. Пасля забілі Вітольда Ашурка, забілі Алеся Пушкіна…. катуюць і нішчаць людзей у турмах. Боль і горыч адчуваем мы і зараз. І памяць – наша зброя супраць пачвараў. Мы памятаем нашых забітых, мы не забудземся на тое, праз што праходзіць зараз наш народ.
Прыходзьце са свечкамі, кветкамі і цёплымі словамі. Для Ромы, для нас саміх, для нашай памяці. Акцыя адбудзецца па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1 Białystok (кансулят РБ).
Беларуская дыяспара Беластоку
Artykuł Беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.