На Падляшшы падвялі вынікі турыстычнай галіны
Пра турыстычны патэнцыял Падляшша паразмаўлялі падчас падвядзення вынікаў рэгіянальнага этапа конкурсу на лепшы турыстычны прадукт.
Artykuł На Падляшшы падвялі вынікі турыстычнай галіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Пра турыстычны патэнцыял Падляшша паразмаўлялі падчас падвядзення вынікаў рэгіянальнага этапа конкурсу на лепшы турыстычны прадукт.
Мерапрыемства адбылося 6 лістапада ў камернай зале Падляшскай оперы. Са словамі падзякі да прадстаўнікоў турыстычнай сферы звярнуўся супрацоўнік Падляшскага ўрада Марэк Маліноўскі:
– Развіццё турыстыкі – з’яўляецца адным з прыярытэтаў самаўрадаў Падляшскага ваяводства. Ён мае ўплыў на агульнае эканамічнае і гаспадарчае развіццё цэлага рэгіёну. Таму імкнемся як найлепш папулярызаваць турыстычныя асаблівасці нашага рэгіёну. У апошнія гады на гэтую справу выдаткавалі больш 2 мільёнаў злотых на розныя прамацыйныя справы. Каля мільёна выдаткавалі на праграму, якая скіраваная на дзяцей і моладзь.
Асноўная мэта конкурсу, які праводзіцца ўжо ў 20 раз, абраць найбольш прывабныя і інавацыйныя прадукты для турыстаў, а таксама падтрымаць мясцовыя ініцыятывы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Падляшшы падвялі вынікі турыстычнай галіны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.