Выканаўца прапагандысцкай песьні «Я русский» сьпісаў частку свайго дыплёма зь «Вікіпэдыі»
Вялікая частка дыплёма расейскага сьпевака «патрыятычнай скіраванасьці» Shaman утрымоўваюць запазычаньні. Некаторыя старонкі сьпісаныя цалкам, у тым ліку зь «Вікіпэдыі». Гэта высьветліў «Дысернет».