Нямецкі дэпутат пра беларускія падзеі ў Бэрліне: «Цьвёрда верым у Беларусь у складзе эўрапейскай сям’і народаў»
Дэпутат Бундэстагу ад партыі Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз Кнут Абрагам у інтэрвію Радыё Свабода расказаў, у чым асноўны пасыл прысьвечаных Беларусі міжпарлямэнцкага форуму і дэбатаў у Бундэстагу, якія прайшлі ў Бэрліне 7-8 лістапада.