«Гэта ўжо не пра кіно, а пра ідэалёгію». Што сёлета адбываецца з фэстывалем «Лістапад»
З 17 па 24 лістапада ў Менску пройдзе XXIX Міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Цягам чвэрці стагодзьдзя ён быў сапраўднай падзеяй для кінаманаў. Што зьмянілася і чаго чакаць ад сёлятняга «Лістападу», даведаліся ў кінакрытыка Ірэны Кацяловіч.