Выданне «Ганцавіцкі час» прызналі экстрэмісцкім
Таксама ў спіс уключылі сацсеткі «Руху «За Свабоду», сацсеткі праекту «Пра Віцебск» ды іншыя рэсурсы.
Artykuł Выданне «Ганцавіцкі час» прызналі экстрэмісцкім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Улады папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Па рашэнні суда Ленінскага раёна Берасця такімі прызналі інфармацыйную прадукцыю выдання «Ганцавіцкі час». Як вядома, «Ганцавіцкі час» заснаваны ў 2002 годзе.
Газета спыніла выхад з 1 студзеня 2022 года, калі Берасцейская друкарня (а за ёй і іншыя) адмовілася друкаваць нумары. Выданне працягнула працу анлайн.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключылі сацсеткі «Руху «За Свабоду», сацсеткі праекту «Пра Віцебск» ды іншыя рэсурсы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Выданне «Ганцавіцкі час» прызналі экстрэмісцкім pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.