Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2023

Зянон Пазняк: Самае галоўнае адбудзецца ў Беларусі — не эміграцыя гэта зробіць, а Беларусь

0
Зянон Пазняк: Самае галоўнае адбудзецца ў Беларусі — не эміграцыя гэта зробіць, а Беларусь

Беларусь стала закладнікам тытанічных геапалітычных зрухаў, якія адбываюцца ў рэгіёне. 

Artykuł Зянон Пазняк: Самае галоўнае адбудзецца ў Беларусі — не эміграцыя гэта зробіць, а Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Пастаянныя правакацыі Лукашэнкі маюць почырк ФСБ — каб не даць магчымасці вырасці нацыянальным сілам, іх некалькі разоў зразалі, скошвалі, як траву, то цяпер, маючы вопыт, трэба гэтаму не паддацца. Зянон Пазняк даў моцнае інтэрв’ю праекту «Пара! Пара!» , «Новы Час» выбраў самыя важныя моманты.

Пастаянныя правакацыі Лукашэнкі маюць почырк ФСБ — каб не даць магчымасці вырасці нацыянальным сілам, іх некалькі разоў зразалі, скошвалі, як траву, то цяпер, маючы вопыт, трэба гэтаму не паддацца.

Беларусь стала закладнікам тытанічных геапалітычных зрухаў, якія адбываюцца ў рэгіёне. 

Фактычна будучыня Беларусі залежыць ад выніку вайны ва Украіне. Беларусы ўскладалі вялікія спадзяванні на поспех восеньскага контрнаступу Узброеных сіл Украіны, але відавочнага прагрэсу мы не ўбачылі. Беларускае грамадства агарнуў смутак і апатыя: адсутнасць бачных поспехаў украінскай арміі на полі бою адцягвае вырашэнне лёсу Беларусі.

— Гісторыя паказвае, што людзі, якія пытаюцца: а хто іх павядзе? За кім ісці? — самыя ні на што не здольныя і нічога не будуць рабіць. Не трэба на гэта звяртаць увагі: гэта гавораць не актыўныя людзі, якія гатовыя на барацьбу, гэта гавораць абывацелі, якія на футболе крычаць «шайбу, шайбу, гол забілі». Людзі, здольныя на змаганне, па-першае, не будуць сябе так паводзіць, па-другое, яны будуць гуртавацца альбо нават дзейнічаць, — упэўнены Зянон Пазьняк. — А ёсць людзі, якія ўжо дзейнічаюць — я ведаю, але пра гэта казаць не буду. 

Цяпер — сітуацыя акупацыі. Заўсёды павінен адбыцца пэўны працэс — кансалідацыі, спеласці, арганізацыі, і ўсё гэта павінна ісці незаўважна. Людзі, якія кажуць «а хто павядзе?», думаюць, што нешта ад Расеі яшчэ можна чакаць. Вы ж навядзіце парадак у сваёй галаве, вызначыцеся, хто наш вораг, наш гістарычны вораг, што ён робіць зараз ва Украіне — гэта трэба абавязкова ведаць. Трэба ведаць, што ёсць нашая каштоўнасць, што нас кансалідуе, што нас трымае — гэта наша мова. А яны яшчэ будуць гаварыць: «А какая разніца?» Трэба разумець, што наша гісторыя — гэта вялікая сіла, якая нас трымае, што ў нас няма іншай краіны, акрамя Беларусі, гэта наша тэрыторыя, нашы рэкі, наша паветра, нашы лясы. Гэта наш дом — яго трэба бараніць.

І я лічу, што самае галоўнае адбудзецца ў Беларусі — не эміграцыя гэта зробіць, а Беларусь. 

Там найбольшая сіла і найбольшыя магчымасці. Наша грамадства зацялася, але тарфяны пажар ідзе; я пра многае гаварыць не буду, але тарфяны пажар ідзе. І самае галоўнае, паўтаруся, самае галоўнае — не адкрыцца раней часу. Вось у 2020 годзе справакавалі (а планктон ужо вырас!) — і што адбылося. У 2010 годзе было тое ж самае: была правакацыя, каб вывесці людзей на вуліцу ноччу, павялі іх да Дома ўрада, а Дом урада пусты, там нікога не было, акрамя АМОНа — людзей пабілі, пакалечылі, 700 чалавек кінулі ў турмы. 

Гэта пастаянныя правакацыі, якія робіць Лукашэнка, гэта почырк ФСБ — каб не даць магчымасці вырасці нацыянальным сілам. Іх некалькі разоў зразалі, скошвалі, як траву, то цяпер, маючы вопыт, трэба не паддацца на правакацыі. Але мы павінны змагацца за сваю волю, незалежнасць, Беларусь, мову, і вораг наш ёсць — Расея і яго стаўленік рэжым Лукашэнкі.

… Калі не перамагчы саўка, гэтага пасіўнага чалавека, які чакае, што яму нехта зробіць, нехта дасць, нехта скіне Лукашэнку, нехта зробіць яму дэмакратыю і нехта дасць яму льготы, нехта дасць яму ўсё, а ён будзе жыць-жыць, то нічога не атрымаецца. Паўтараю, наша бяда не ў тым, што ў нас такія лідары (якая сітуацыя — такія і лідары), а ў тым, што мы павінны правесці ўнутраную — і ў сабе самым, і ў нашым грамадстве — вялікую работу на выжыванне, на барацьбу, на любоў да сваёй Бацькаўшчыны, на здольнасць яе абараняць. 

— Зянон Станіслававіч, вы сказалі, што тарфяны пажар ідзе. Вы ўпэўнены ў тым, што ў Беларусі ёсць змагары, якія сябе яшчэ не праявілі, якія сыграюць гістарычную ролю?

— Я ведаю. Не тое, што я ўпэўнены — я ведаю. І акрамя таго, я ведаю псіхалогію беларусаў: як толькі захістаецца рэжым, як толькі пачне падаць, будзе падтрымка новым дэмакратычным сілам. Мы гэта ўжо праходзілі ў 90-х гадах. Як моцна стаяў Савецкі Саюз, кампартыя — але як толькі ўсё абвалілася разам з путчам, увесь народ падтрымаў і школы беларускія — усё пайшло. І людзі, якія падвержаныя расійскай прапагандзе, будуць казаць пра падтрымку Расеі, будуць казаць нешта на Украіну — будуць, і такіх шмат. З гэтага рабіць вывад, што гэта нейкая сіла, што з гэтай сілай давядзецца змагацца — памылка. Як толькі змяняецца сітуацыя ва ўладзе, у палітыцы, гэтыя людзі тут жа адмаўляюцца ад сваіх думак. Гэта не ідэалогія. Беларусы, якія гавораць па-руску, падтрымліваюць Расею, не будуць класці жывот, калі Расея будзе здыхаць. Ну не будзе гэтага!

Artykuł Зянон Пазняк: Самае галоўнае адбудзецца ў Беларусі — не эміграцыя гэта зробіць, а Беларусь pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.





Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин рассказал о развитии района Зябликово





Москва

Актер из «Папиных дочек» пропал в Москве


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин сообщил об увеличении числа резидентов ОЭЗ «Технополис «Москва»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Влад Топалов

«Я много раз в жизни ходил по краю»: Влад Топалов откровенно высказался в шоу «Человек-невидимка» на ТВ-3




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Футболисты «Локомотива» – в расширенном составе сборной России на июньский сбор

Бег — один из самых популярных видов спорта у россиян

Кто создает «креативный код» страны?


Ига Свёнтек

Свёнтек высказалась об акции протеста экоактивистов, выбежавших на корты Рима



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Новости 24 часа

Патриотическую акцию «Синий платочек» провели в Нижнем Новгороде в день прибытия «Поезда Победы»



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России