Лекара, узнагароджанага за працу падчас пандэміі, зноў арыштавалі
Аляксандр Ганчароў мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званнем "Чалавек года Віцебшчыны".
Artykuł Лекара, узнагароджанага за працу падчас пандэміі, зноў арыштавалі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Царыка за распаўсюд „экстрэмісцкіх” публікацый у сацыяльнай сетцы паўторна арыштаваў на 15 дзён загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі абласной лякарні Аляксандра Ганчарова.
Першы раз яму прызначылі 15 дзён арышту паводле артыкула „Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пры паўторнай праверцы міліцыянты склалі яшчэ адзін пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне. На падставе яго суддзя Царыкаў пастанавіў пакараць лекара арыштам яшчэ на 15 дзён, піша «Віцебская Вясна».
Аляксандр Ганчароў мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званнем „Чалавек года Віцебшчыны”, а ў 2020 годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбу з COVID-19.
Artykuł Лекара, узнагароджанага за працу падчас пандэміі, зноў арыштавалі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.