Артур Касіцкі: Стварыць новый урад Маравецкаму будзе няпроста
Сітуацыю ў Сейме каментуе Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.
Artykuł Артур Касіцкі: Стварыць новый урад Маравецкаму будзе няпроста pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве адбылося першае пасяджэнне толькі што абранага польскага Сейма. Падчас пасяджэння парламенцкая большасць выбрала Маршалкам цэнтрысцкага палітыка Шымана Галаўню, які ў чацвер выступіў з першай афіцыйнай прамовай.
Сітуацыю ў Сейме каментуе Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Не ведаю, як гэта будзе выглядаць, усё пакажа канкрэтнае галасаванне ў Сейме. Прэзідэнт даручыў сфармаваць урад прэм’еру Маравецкаму. Для яго гэта будзе няпростая справа, бо ранейшыя галасаванні ўжо паказалі, што яму гэта будзе цяжка. Але пабачым. Як мае калегі з парламенту паўтараюць, пакуль мяч ёсць у гульні, то ўсё можа быць, і я спадзяюся, што гэта атрымаецца зрабіць.
Вядома, што ў сваёй прамове Шыман Галаўня гарантаваў месца ў Прэзідыуме Сейму для прадстаўніка ПіС і падкрэсліў, што Сейм – ёсць месцам, дзе выконваюць важныя для палякаў функцыі, незалежна ад таго, якой партыяй яны былі прызначаныя. Раней прэзідэнт Дуда даручыў партыі ПіС сфарміраваць урад, хаця ў партыі адсутнічаюць партнёры ці саюзнікі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Артур Касіцкі: Стварыць новый урад Маравецкаму будзе няпроста pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.