У Беларусі ўтрая вырасла колькасьць падлеткаў, якія ўжываюць вэйпы. Што такое вэйпінг і чым ён небясьпечны
Навукова-практычны цэнтар гігіены Беларусі з дапамогай нацыянальнага рэпрэзэнтатыўнага апытаньня Global Youth Tobacco Survey правёў маніторынг выкарыстаньня электронных цыгарэт сярод дзяцей і падлеткаў у 39 школах Беларусі. Агулам былі апытаныя 3493 вучні 7-10 клясаў.