Распрацоўнікі ChatGPT запатрабавалі адстаўкі рады дырэктараў сваёй кампаніі
Больш за 500 з 700 супрацоўнікаў кампаніі OpenAI, якая распрацоўвае папулярную нэўрасетку ChatGPT, запатрабавалі адстаўкі рады дырэктараў пад пагрозай уласнага звальненьня. У лісьце супрацоўнікаў гаворыцца, што яны лічаць кіраўнічую раду некампэтэнтнай.