У Варшаве адбыўся марш на Дзень беларускіх герояў
Марш прайшоў па вуліцах Варшавы і завершыўся мітынгам ля помніка Каперніку.
Artykuł У Варшаве адбыўся марш на Дзень беларускіх герояў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Мітынг скончыўся каля 15.30.
Выступілі розныя беларускія палітыкі, у тым ліку Павел Латушка.
Зміцер Бартосік выканаў песню Андрэя Мельнікава на верш Алеся Змагара „Я сын таго краю…”
Далей зачыталі прозвішчы вядомых слуцкіх паўстанцаў.
Выступілі гісторыкі, а наступным меў слова Адам Міхнік.
Было зачытана вітальнае слова ад Івонкі Сурвілы.
Ля помніка Каперніку пачаўся мітынг. Першым далі слова ксяндзу Вячаславу Барку.
Шэсце рушыла па вуліцах польскай сталіцы.
Калона сфармавалася на вуліцы Новы Свят.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Варшаве адбыўся марш на Дзень беларускіх герояў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.