Фарміраванне інклюзіўнага грамадства абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці ў Мінску
Адкрыў пасяджэнне Савета намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Бельскі, які з'яўляецца Нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР. Ён адзначыў, што 6 працэнтаў насельніцтва краіны, а гэта больш за паўмільёна чалавек, складаюць людзі з інваліднасцю.