Агляды гатоўнасці воінскіх часцей да 2023/24 вучэбнага года прайшлі ў Беларусі
Хутка ва Узброеных Сілах Беларусі пачнецца 2023/24 вучэбны год. Своечасовая падрыхтоўка - гэта адна з асаблівасцей прафесійнай арміі, уласцівая Узброеным Сілам нашай краіны, адзначылі ў ваенным ведамстве. Напярэдадні новага вучэбнага года камісіі праінспектавалі злучэнні і воінскія часці.