Галоўчанка ў Маскве падпісаў дакумэнты аб мадэрнізацыі тылоў «саюзнай дзяржавы» і дапамозе Данбасу
Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусьцін 29 лістапада ў Маскве правялі пасяджэньне Савету міністраў так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі. Гэта ўжо 53-е пасяджэньне савету, папярэдняе прайшло ў сакавіку ў Маскве.