Літва заклікала Інтэрпол абмежаваць правы Беларусі і Расеі ў арганізацыі
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце на пасяджэньні 91-й Генэральнай асамблеі Інтэрполу выступіла за абмежаваньне правоў Беларусі і Расеі ў арганізацыі. Пра гэта яна таксама паразмаўляла з генсакратаром арганізацыі Юргенам Штокам.