Лукашэнка ў Дубаі гаварыў ня гэтулькі пра клімат, колькі пра барацьбу з Захадам
Пра тое, наколькі афіцыйны Менск цікавяць праблемы клімату, сьведчыць выступ Аляксандра Лукашэнкі на пленарным паседжаньні кліматычнага форуму ў Дубаі. Лукашэнка там выкарыстаў экалягічную тэму перажна дзеля таго, каб чарговы раз абрынуцца на краіны Захаду.