Ізраільскае войска інтэнсіўна абстрэльвае сэктар Газа, туды заехалі першыя грузавікі з гуманітарнай дапамогай
Ізраільскія вайскоўцы працягваюць ваенную апэрацыю ў сэктары Газа пасьля часовага перамір’я. Раней Армія абароны Ізраілю заявіла аб парушэньні з боку ХАМАС пагадненьня па часовым спыненьні агню і аднаўленьні баявых дзеяньняў.