У Беларусі іншаземца за сарваныя дзяржаўныя сьцягі асудзілі на 3 гады калёніі
Праваабаронцам стала вядома, што 8 верасьня 2023 году ў судзе Першамайскага раёну Менску на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму асудзілі 25-гадовага замежнага грамадзяніна Аляксандра Сьмірнова.