Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафэр Сьміт: «Лукашэнка гандлюе беларускім сувэрэнітэтам дзеля захаваньня ўласнага становішча»
У рамках першага Стратэгічнага дыялёгу ЗША — Беларусь, які адбываецца ў Вашынгтоне з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафэр Сьміт адказаў на пытаньні беларускіх журналістаў.