На Піншчыне збіраюцца папулярызаваць тэмы Першай сусветнай вайны
![На Піншчыне збіраюцца папулярызаваць тэмы Першай сусветнай вайны](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/першая-сусветная-вайна.webp)
Краязнаўцы і аматары мінуўшчыны абмеркавалі крокі ў гэтым кірунку.
Artykuł На Піншчыне збіраюцца папулярызаваць тэмы Першай сусветнай вайны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Наша гістарычная спадчына. На Піншчыне краязнаўцы і аматары мінуўшчыны абмеркавалі крокі па далейшай папулярызацыі тэмы Першай сусветнай вайны ў рэгіёне. У апошнія гады абноўлена некалькі пахаванняў жаўнераў, якія ваявалі па абодва бакі, усталяваныя памятныя шыльды, крыжы і валуны. Нядаўна свет пабачыў тэматычны буклет, дзе згадваецца служба Максіма Гарэцкага пад Пінскам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/12/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%8F-%D1%81%D1%83%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%B2%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B0.webp)
Краязнаўца, экскурсавод гаворыць, што на пінскай зямлі захавалася шмат слядоў Першай сусветнай:
– Пінскі рэгіён такім вельмі някепскім патэнцыялам валодае. У нас засталіся і рэшткі германскіх дотаў. У нас і сумесныя могілкі, месцы баёў удалага лагішынскага контрнаступу, які потым служыў прыкладам, нават для камандзіраў ужо чырвонай арміі. У 30-ыя гады вывучаўся нават у ваенных акадэміях. У нас ёсць пра што гаварыць, патэнцыял вялікі.
На думку суразмоўцы, зараз варта актыўна папрацаваць над тым, каб аб’екты звязаныя з Першай сусветнай вайной, уключыць у турыстычную інфраструктуру і больш распавядаць пра вядомыях асобаў, якія на той час неслі службу на пінскім Палессі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Піншчыне збіраюцца папулярызаваць тэмы Першай сусветнай вайны pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.