У Ізраілі патрабуюць вызваліць усіх закладнікаў, захопленых ХАМАСам
З кожным днём становіцца ўсе меншая верагоднасць, што ўсе звыш сотні ізраільскіх грамадзянаў, застаўшыхся ў палоне, скрадзеных ХАМАСам, застаюцца ў жывых.
Пра гэта сведчаць аповеды тых, хто быў вызвалены – як іх катавалі і ў якіх нечалавечых умовах там утрымлівалі, – распавёў грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Алег Каткоўскі:
– Адзінае, што расстройвае ўсіх людзей, што не атрымалася вызваліць усіх закладнікаў, толькі каля 100 чалавек. Астатнія застаюцца там, у Сектары Газы. Гэта адбіваецца на настроях людзей. Праходзяць дэманстрацыі ў Тель-Авіве на плошчы, які патрабуюць забраць закладнікаў.
Вайна ў Ізраілі ідзе 2 месяцы і 7 дзён. ХАМАС пакуль ігнаруе просьбы пра аднаўленне перамоваў па вызваленні закладнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя