Пра вайну і пра яйкі. Што засьведчыла «прамая лінія» Пуціна
Упершыню з пачатку вайны Расеі супраць Украіны Уладзімір Пуцін правёў сваю традыцыйную «прамую лінію». Гэта своеасаблівая PR-акцыя, падчас якой прэзыдэнт РФ адказвае на пытаньні яе грамадзян і журналістаў.