Адзіны падыход у выкананні санкцый супраць Расеі і Беларусі
Адпаведная дэкларацыя была падпісана сёння, 20 снежня, прэм’ер-міністрамі краін Балтыі.
Латвія, Літва і Эстонія дамовіліся выкарыстоўваць адзіны падыход у выкананні санкцый супраць Расеі і Беларусі.
![This image has an empty alt attribute; its file name is sanktsii_3.webp](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2023/12/image-2.webp)
Адпаведная дэкларацыя была падпісана сёння, 20 снежня, прэм’ер-міністрамі краін Балтыі. У дэкларацыі адзначаецца, што эфектыўнае выкананне санкцый і прадухіленне шчылін для іх абыходу з’яўляецца вельмі важным у падрыве магчымасцей Расеі працягваць вайну супраць Украіны.
Прэм’ер-міністры трох краін адзначылі, што ў санкцыях да гэтага часу існуюць шчыліны, якія дазваляюць Расеі абыходзіць абмежаванні праз Беларусь. Латвія, Літва і Эстонія дамовіліся забяспечыць уніфікаваны мытны кантроль і абмен інфармацыяй. Агульны падыход павінен быць выпрацаваны не пазней за 31 студзеня 2024 года. (reform.by)