Колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны вырасла да 279 чалавек
Да спісу палітвязняў з Берасцейшчыны дададзены жыхар Берасця - Андрэй Цалюк.
Плюс адзін. Колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны вырасла да 279 чалавек. Да спісу дададзены жыхар Берасця – Андрэй Цалюк.
Палітвязню Андрэю Цалюку прад’яўляюцца абвінавачванні адразу па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта: артыкул 188 або “Паклёп”, артыкул 130, частка 1 або “Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або варожасці, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці”, артыкул 203-1 частка 1 або “Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”, артыкул 368 частка 1 або “Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і інш.
30-гадовы жыхар Берасця быў затрыманы за распаўсюджванне асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікі да гвалтоўных дзеянняў. Прысуд праваабаронцам не вядомы. Унесены ў так званы спіс тэрарыстаў і экстрымістаў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя