Былога старшыню ліквідаванай партыі «Зялёныя», які хацеў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, нават не зарэгістравалі
Ініцыятыўную групу па зборы подпісаў выбарнікаў за былога старшыню ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя» Зьмітра Кучука не зарэгістравалі. Падставай для адмовы паслужыла памылка друку ў дакумэнтах.