ЦВК Расеі не дапусьціла да прэзыдэнцкіх выбараў журналістку, якая выступае супраць рэпрэсій і вайны ва Ўкраіне
Расейская Цэнтральная выбарчая камісія не дапусьціла да збору подпісаў у падтрымку самавылучэньня на пасаду прэзыдэнта ржэўскую журналістку Кацярыну Дунцову, заявіўшы, што ў яе дакумэнтах выявілі больш за сто памылак.