Прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з Калядамі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата выказалі надзею, што ў гэты асаблівы перыяд кожнаму знойдзецца месца за святочным сталом.
«Няхай калядныя сустрэчы будуць напоўнены сумесным спевам калядак, дзяленнем радаснымі ўспамінамі і поўнымі надзеі размовамі пра тое, што нас чакае ў Новым годзе», – прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў у краіне і за мяжой з Калядамі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата выказалі надзею, што ў гэты асаблівы перыяд кожнаму знойдзецца месца за святочным сталом:
«Няхай у гэты асаблівы час кожны адчуе блізкасць і знойдзе сваё месца за вігілійным сталом. Няхай святы прынясуць самотным людзям пачуццё супольнасці і дапамогу тым, хто яе патрабуе, з боку людзей добрай волі. Мы верым, што дабрыня і салідарнасць застануцца надоўга ў нашых сэрцах», – пажадала прэзідэнцкая пара палякам.
Члены ўрада, дэпутаты, сенатары таксама сёння перадаюць калядныя пажаданні для польскага грамадства праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя