У Варшаве адкрылася выстава малюнкаў Паўла Севярынца
Выстава турэмных малюнкаў пад назвай "Беларусь у сэрцы" палітвязня Паўла Севярынца, сустаршыні партыі БХД, адкрыта ў прасторы "Робім разам".
Выстава турэмных малюнкаў пад назвай “Беларусь у сэрцы” палітвязня Паўла Севярынца, сустаршыні партыі БХД, адкрыта ў беларускай прасторы “Робім разам” у Варшаве. На выставе прадстаўлены 24 малюнкі. Частка з іх беларускія касцёлы і цэрквы, частка – партрэты сям’і Паўла.
Мэта выставы – паказаць Паўла не толькі як палітыка і публіцыста, а таксама як сына, мужа і бацьку праз таленавітыя малюнкі, кажа кіраўнік фундацыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Варшаве Яўген Дудкін:
– Я ўпэўнены, што гледзячы на малюнкі Паўла Севярынца, мы зможам паразважаць, што рабіла і робіць Паўла Севярынца моцным. Што мы можам на прыкладзе Паўла Севярынца рабіць тут, на эміграцыі, каб быць годнымі прыхільнікамі. Не слабымі, чакаючы яго вызвалення, а лідарамі, тут і сёння, каб Павел Севярынец мог ганарыцца.
Матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выстава карцін Паўла Севярынца ў Беларускай прасторы “Робім разам” на пляцы Канстытуцыі 6 працягнецца да 6 студзеня 2024 года. Павел знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. 30 снежня яму споўніцца 47 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя