Расея нанесла ўдар па Харкаве, пацярпелі 17 чалавек
Пашкоджаныя лячэбная ўстанова, шматкватэрныя жылыя дамы, крамы і іншыя грамадскія месцы, транспарт.
Расейскія войскі нанеслі ўдар па Харкаве, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго слоў, пашкоджаныя лячэбная ўстанова, шматкватэрныя жылыя дамы, крамы і іншыя грамадскія месцы, транспарт.
Акрамя таго, як сказаў ён, разбураны дзіцячы садок. Мэр Харкава Ігар Церахаў пазней удакладніў, што пацярпелі 17 чалавек, у тым ліку замежны журналіст. Шпіталізаваныя дзевяць чалавек, загінулых – няма.
Беларускае Радыё Рацыя