Успамінаючы 2023 год
Прыгадаем некаторыя прыемныя моманты мінулага каляндарнага адрэзку пераважна з гледзішча Падляшша.
Адыходны год быў вельмі цяжкім для Беларусі і яе грамадзян. Пераважалі сумныя і нават трагічныя падзеі. Тым больш прыемна прыгадаць пэўныя пазітыўныя падзеі мінулага каляндарнага адрэзку, найперш з гледзішча Падляшша.
23 студзеня Беларуская дэлегацыя з Падляшша была запрошана на ўрачыстае адзначэнне ў Варшаве 160-годдзя Студзеньскага паўстання. Сярод запрошаных былі Юры Ляшчынскі, Януш Талуць, Юры Хмялеўскі, Ганна Кандрацюк-Свярубская, Уладзімір Хільмановіч, Марцін Рэмбач.
25 сакавіка ў многіх гарадах Еўропы і свету святкаваліся 105-ыя ўгодкі БНР.
Дзень Волі ў Беластоку
Дзень Волі ў Батумі
Дзень Волі ў Вільні
Дзень Волі ў Вроцлаве
Дзень Волі ў Варшаве
Дзень Волі ў Быдгашчы
У Коўне да Дня Волі ўрачыста адкрыты новы помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму.
3 чэрвеня ў Беластоку прайшоў І Міжнародны дзень беларускай адукацыі. Больш за 80 чалавек зарэгістраваліся і прысутнічалі на гэтай канферэнцыі.
14 ліпеня ў Беластоку прайшло ўрачыстае адкрыццё Скверу Вольнай Беларусі.
15-16 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы прайшоў маштабны фестываль абуджаных TUTAKA.
28-29 кастрычніка ў Беластоку праходзіла частка агульнабеларускага працяглага фэсту “Прадмова”. Тады ж уручылі прэмію імя Алеся Адамовіча. Лаўрэаткай стала Ганна Кандрацюк з тыднёвіка “Ніва” за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу – кнігу “У прысценку старога лесу”.
У лістападзе ў Гданьску прайшоў ХІ Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Гэта быў прадстаўнічы форум, на які прыехала больш за 350 ўдзельнікаў з усяго свету.
Там жа ў Гданьску прайшла цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2023 года. Галоўную прэмію атрымала пісьменніца і журналістка з Падляшша Ганна Кандрацюк. Яе кніга „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы”, была прызнаная журы лепшай, з выдадзеных у 2022 годзе.
16 лістапада было абвешчана, што з 2024 года ў Беластоку пачне працу Цэнтр Беларускай культуры.
26 лістапада ў Варшаве адбыўся Марш на Дзень беларускіх герояў – акцыя прысвечаная ўгодкам Слуцкага паўстання.
27-29 снежня ў Беластоку пасля пандэмійнага перапынку прайшоў традыцыйны літаратурны семінар “Бязмежжа”.
Беларускае Радыё Рацыя