Беларус пазваніў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яго асудзілі за пікетаваньне
22 сьнежня мінулага года жыхар Наваполацка нібыта парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне».