Пра што маўчаць цацкі. Музейную экспазіцыю нямых сведак блакады Ленінграда сабралі ў школе Мінска
У дзень 80-й гадавіны поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай
блакады карэспандэнты БЕЛТА пабывалі ў сталічнай сярэдняй школе нумар 7,
каб пачуць і запісаць словы маўклівых сведак аднаго з самых жорсткіх
актаў генацыду супраць мірнага насельніцтва.