«Гісторыя на Свабодзе». У Расеі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага, — Уладзімер Лобач
Сёньня мы пагаворым пра так званае этнаграфічнае адкрыцьцё Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі. Або, інакш кажучы, пра тое, як навукоўцы Расейскай імпэрыі вырашылі даказаць, што беларусы і расейцы — адзін народ, але знайшлі доказы адваротнага.