«Усяго за 20 эўра». Ашуканцы прыдумалі новую схему, разьлічаную на «экстрэмістаў»
Ашуканцы ўсё часьцей сталі выкарыстоўваць страх беларусаў перад рэпрэсіямі ў краіне. Цяпер у Instagram зьявілася новая схема падману: за сымбалічную суму ў 20 эўра людзям прапануюць «забыць» нібыта знойдзеную ў іх акаўнтах «экстрэмісцкую» інфармацыю.