Зяленскі легалізаваў мэдычны канабіс ва Ўкраіне
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон аб легалізацыі мэдычнага канабісу, адпаведны запіс зьявіўся на сайце Вярхоўнай Рады. Закон уступіць у сілу праз паўгода пасьля публікацыі — у сярэдзіне ліпеня 2024 году.