Перад выступам Ціханоўскай у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ афіцыйная дэлегацыя Беларусі пакінула залю. Што казалі Ціханоўская і Савіных
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік афіцыйнай дэлегацыі Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Савіных 22 лютага бяруць удзел у мерапрыемствах першага дня 23-га зімовага пасяджэньня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якое праходзіць у Вене.