Цёплыя выхадныя і пахаладанне з наступнага тыдня прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі
"Адгор'е скандынаўскага антыцыклону прынясло ў рэспубліку сухое,
халаднаватае, але пры гэтым сонечнае надвор'е. Вось і да 10 сакавіка пад
уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў па
краіне не чакаецца. Разам з тым будзе адзначацца значны ход тэмпературы
паветра ад ночы да дня", - падкрэслілі ў Белгідрамеце.