Брытанскі інвэстар «Солар Лэнд» падаў пазоў супраць Лукашэнкі
Інвэстар кампаніі «Солар Лэнд», грамадзянін Вялікай Брытаніі Кіябод Тутуньян Машад падаў пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак у сувязі з тым, што дзяржава нацыяналізавала сонечную электрастанцыю, якая належала кампаніі.