«Праз 3 гады пасьля падаўленьня пратэстаў працягваюць распраўляцца з журналістамі». БАЖ патрабуе вызваленьня Ігара Карнея і іншых калегаў
![«Праз 3 гады пасьля падаўленьня пратэстаў працягваюць распраўляцца з журналістамі». БАЖ патрабуе вызваленьня Ігара Карнея і іншых калегаў](https://gdb.rferl.org/7437DF03-10DB-464D-B998-BB66199365F1_cx0_cy7_cw0_w800_h450.jpg)
«Нават праз 3 гады пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца зь незалежнымі журналістамі, якія ня зьехалі зь Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізьме», — гаворыцца ў заяве БАЖ з нагоды вынясьня прысуду журналісту Ігару Карнею.