Блізкае да «Ісламскай дзяржавы» агенцтва апублікавала фота меркаваных нападнікаў на «Крокус»
Агенцтва «Амак», блізкае да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», апублікавала фатаграфію, на якой, як сьцьвярджаецца, чатыры чалавекі, якія ўчынілі ўвечары ў пятніцу напад на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол».