Лукашэнка: у любой вайне галоўнае пытанне вырашаецца звычайным салдатам
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, акцэнт у развіцці арміі трэба рабіць на тым, як ідзе сучасная вайна, асаблівасцях баявых дзеянняў. У Беларусі лясіста-балоцістая мясцовасць, а таму разам з перадавой высокадакладнай зброяй патрэбны і звычайныя ўзбраенні, умелыя дзеянні ваенных непасрэдна на мясцовасці.