Асноўныя палажэнні Кодэкса грамадзянскага судаводства ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года
Дакумент устанаўлівае адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і
эканамічных спраў у судах. Для гэтага вызначаны агульныя палажэнні па
разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці,
падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.